Цярэшчанка: Мы задаволеныя, што Статкевіч на волі

Як паведамляла Еўрарадыё, ніводзін з патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты не прыйшоў сустракаць кандыдата 2010 года Мікалая Статкевіча, якога вызвалілі з-за кратаў 22 жніўня. Мы вырашылі пацікавіцца ў палітыкаў, чаму так атрымалася.

Ніводзін з патэнцыйных кандыдатаў не прыйшоў сустракаць Статкевіча

Эканаміст Віктар Цярэшчанка быў кандыдатам у 2010 годзе і прэтэндуе на тое, каб стаць кандыдатам сёлета. Сёлета ён нават запісаўся ў ініцыятыўную групу Статкевіча, якую не зарэгістраваў Цэнтрвыбаркам. У каментары Еўрарадыё ён паведаміў, што апошнія дні знаходзіцца на Віцебшчыне, таму фізічна не мог быць у Мінску.

Цярэшчанка: "Зараз я знаходжуся ў Віцебскай вобласці, і ўчора быў. Гэта Браслаўскі раён, Шаркаўшчына, Паставы... Сустракаўся з выбаршчыкамі. Але пачулі, што Мікола ўжо на волі. Гэта добры хлопец, паважаны ў краіне чалавек. І мы задаволеныя тым, што ён з намі".

Цярэшчанка кажа, што плануе пасля вяртання ў Мінск сустрэцца з Мікалаем Статкевічам і разлічвае на сумесную працу. Ён не выключае, што вызваленне палітвязняў паўплывае на яго выбарчую кампанію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі