У суботу ў Беларусі месцамі будзе да +16

У суботу ў Беларусі месцамі будзе да +16

У суботу, 30 сакавіка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў, паведамляе Белгідрамет. Вецер будзе заходні ўмераны да парывістага. Уначы прагназуецца 1-7 градусаў цяпла, удзень чакаецца +10...+16.

Уначы 31 сакавіка будзе пераважна без ападкаў, зранку і ўдзень месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер удзень будзе парывісты, у асобных раёнах па поўначы Беларусі — моцны парывісты. 

Уначы ў нядзелю слупок тэрмометра пакажа ад 2 да 7 вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да 10-16 цяпла, па поўдні месцамі чакаецца да +18.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі