Да +24 чакаецца ў пятніцу
5 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы па паўднёвым усходзе, а ўдзень пераважна па паўднёвай палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўднёвы ўмераны, пры навальніцах — парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 5-11 вышэй за нуль, удзень пацяплее да +18...+24.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.