Да +25 будзе ў суботу ў Беларусі
Лета
У суботу, 15 чэрвеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы з навальніцамі прагназуюцца толькі па ўсходзе і паўднёвым усходзе краіны. Вецер чакаецца паўночны, паўночна-ўсходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 7-13 вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе будзе да +15. Удзень чакаецца 19-25 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.