Да +27 чакаецца ў Беларусі ў сераду
24 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы пройдуць толькі па Брэстчыне, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца ўсходні, паўночна-ўсходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты.
Уначы будзе ад +10 па поўначы да +18 па паўднёвым захадзе Беларусі. Удзень чакаецца 22-27 вышэй за нуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.