Да +33 будзе ў суботу па поўдні Беларусі
Лета, ілюстрацыйнае фота
17 жніўня ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 13-19 цяпла. Удзень будзе ад +26 па поўначы да +33 па поўдні Беларусі. У Мінску чакаецца да 30 градусаў вышэй за нуль.
У сувязі са спёкай сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.