Да асуджанага ў Расіі Кірыла Сілівончыка не пускаюць лісты па-беларуску

Асуджанаму ў Расіі ўраджэнцу Гомельшчыны Кірылу Сілівончыку не перадаюць лісты па-беларуску, піша nn.by. На канверце расійскія органы адзначаюць, што ліставанне вядзецца толькі па-руску, і адсылаюць лісты назад.

Нагадаем, што 23-гадовы Сілівончык працаваў у Расіі на вайсковым авіязаводзе і быў на пачатку красавіка 2015 года асуджаны за антырасійскія запісы ў сацыяльнай сетцы "ВКонтакте". Маскоўскі акруговы вайсковы суд прысудзіў яму два гады калоніі-пасялення за запіс, які трактавалі як “тэрарыстычную дзейнасць”.

Беларускі “тэрарыст” Сілівончык працаваў на расійскім вайсковым заводзе

Ці пасадзілі б у Беларусі за такі пост, які ў Расіі напісаў Сілівончык?

Асуджаны ў Расіі Кірыл Сілівончык пад амністыю не трапіў

Маці асуджанага за “тэрарызм” беларуса: Сказалі, была наводка з Беларусі

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі