Да чыноўніка Пянькоўскага сілавікі маглі ўрывацца толькі са згоды Лукашэнкі

Да чыноўніка Пянькоўскага сілавікі маглі ўрывацца толькі са згоды Лукашэнкі

Сталі вядомыя падрабязнасці гучнага інцыдэнта з новым старшынёй Аршанскага райвыканкама Леанідам Пянькоўскім, да якога ўварваліся сілавікі. 22 траўня Аляксандр Лукашэнка абурыўся з гэтай нагоды.

"Хто даў права да чалавека, узгодненага да прызначэння прэзідэнтам, урывацца ў дом. Бо для таго, каб праваахоўным органам нават весці нейкія расследавання па чалавеку, які ўваходзіць у кадравы рэестр прэзідэнта, трэба згода прэзідэнта. Уварваліся, пачалі нешта ўдакладняць. Новы чалавек прыйшоў працаваць. Кляймо на ім паставілі. Нядобры сігнал. Матэрыялы ўжо ёсць. Разбярыцеся. Мне патрэбная мужчынская, сапраўдная ацэнка гэтай сітуацыі".

Пазней стала вядома, што Леаніда Пянькоўскага не маглі знайсці на працы, таму вырашылі праверыць, ці дома ён. На працу ён не выходзіў, бо дрэнна сябе адчуваў.

Але ў сацсетках не сціхаюць спрэчкі: чаму Аляксандр Лукашэнка ўмяшаўся ў працу сілавікоў, няўжо гэты чыноўнік уваходзіць у “касту недатыкальных”? Разбіраемся. Глядзім закон “Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці”.

“Аператыўна-вышуковае мерапрыемства, правядзенне якога ў адпаведнасцi з гэтым Законам патрабуе атрымання санкцыі пракурора або яго намесніка, у дачыненні да грамадзяніна, пасада якога уключаная ў кадравы рэестр кiраўнiка дзяржавы Рэспублiкi Беларусь, праводзіцца са згоды прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і санкцыі Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь або асобы, якая выконвае яго абавязкі, або са згоды Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь на падставе пастановы Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь”.

То бок урывацца дадому да новага кіраўніка Аршанскага райвыканкама маглі толькі са згоды Аляксандра Лукашэнкі.

Цяпер Леанід Пянькоўскі ездзіць па рэгіёне і рыхтуецца да нарады, пра што Еўрарадыё паведамілі ў райвыканкаме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі