Да дзяржсакрэтаў у Беларусі вырашылі дапусціць людзей з псіхічнымі захворваннямі
Людзей з псіхічнымі захворваннямі дапусцяць да дзяржсакрэтаў / pexels.com
У Беларусі дазволілі чыноўнікам з псіхічнымі захворваннямі атрымоўваць допуск да дзяржаўных сакрэтаў.
15 жніўня Міністэрства аховы здароўя адмяніла дзеянне пастановы, якая фіксавала ліст хвароб, з якімі такі допуск даваць нельга.
У тым пераліку былі такія захворванні, як шызафрэнія, разумовая адсталасць, разлад асобы і паводзінаў у сталым узросце ды інш.
Рашэнне Мінздароўя набудзе моц з 23 кастрычніка 2023 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.