Да канца года Літва пракладзе 100 км калючага дроту на мяжы з Беларуссю

Калючы дрот называецца "канцэрціна", яго краі вострыя як брытва​
Калючы дрот называецца "канцэрціна", яго краі вострыя як брытва​

Да канца года Літва збіраецца пракласці калючы дрот на самым праблемным участку літоўска-беларускай дзяржаўнай мяжы.

Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс-Захад" са спасылкай на словы прэм'ер-міністра Літвы Інгрыды Шыманітэ.

Даўжыня гэтага праблемнага ўчастка складае каля 100 км. Цяпер на мяжы пракладзена ўжо 25 км дроту. Увесну наступнага года Літва плануе правесці тут работы па добраўпарадкаванні.

Прэм'ер прапанавала паскорыць працы. Для гэтага МУС рэспублікі вядзе перамовы з Мінабароны аб вылучэнні дадатковых сіл.

Раней Еўрарадыё паведамляла, што арыентавальны кошт работ складзе 152 млн еўра.

У Літвы агулам каля 679 км мяжы з Беларуссю.

Праз праблемы з нелегальнай міграцыяй Літва вырашыла пабудаваць 3-павярховы бар'ер з дроту на ўчастку мяжы з Беларуссю працягласцю ў 502 км.

Паток нелегальных мігрантаў у краіну павялічыўся ў 50 разоў у параўнанні з 2020 годам. Гэта адбылося пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка заявіў, што праз еўрапейскія санкцыі ў беларускіх уладаў няма грошай кантраляваць міграцыйныя патокі.

У Літве падазраюць, што Беларусь датычная да стварэння міграцыйнага крызісу на мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі