Да новага навучальнага года перавыдадуць 41 школьны падручнік

Да новага навучальнага года перавыдадуць 41 школьны падручнік

У беларускіх школах ды гімназіях да новага навучальнага года з'явіцца 41 новы падручнік. Найбольш падручнікаў будзе перавыдадзена для сёмага і першага класаў. Пра гэта Еўрарадыё распавяла прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая.

Высоцкая: “Плануецца выдаць 41 новы падручнік. Для першага класа 12 падручнікаў, для сёмага таксама 12”.

Раней віцэ-прэм'ер Беларусі Васіль Жарко паведаміў, што да новага навучальнага года будуць перапрацаваныя ўсе навучальныя праграмы. Цяпер у школах і гімназіях 259 найменняў падручнікаў. Па кожным прадмеце свая вучэбная праграма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі