Да сваякоў супрацоўнікаў "Зеркала" прыйшоў ГУБАЗіК
Сайт "Зеркало"
Супрацоўнікі ГУБАЗіК прыйшлі да сваякоў вядоўцаў TikTok-акаўнтаў сайта "Зеркало", паведамляюць праваабаронцы.
З бацькамі журналістаў запісалі відэа. Яны кажуць, што іх дзеці некалькі гадоў таму з'ехалі за мяжу і працуюць на "Зеркало", якое ў Беларусі лічыцца "экстрэмісцкім".
Таксама сілавікі заявўляюць, што на супрацоўнікаў "Зеркала" пачалі шэраг дадатковых крымінальных спраў. Таксама адбыліся ператрусы і накладзены арышты на маёмасць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.