ДАІ арганізавала правакацыю: толькі 5% кіроўцаў дапамаглі "збітаму раварысту"

ДАІ арганізавала правакацыю: толькі 5% кіроўцаў дапамаглі "збітаму раварысту"

Гомельская ДАІ сумесна з Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа арганізавалі правакацыю. Яны праверылі гатоўнасць кіроўцаў прыйсці на дапамогу пацярпеламу. Як інфармуе sputnik.by, паводле легенды на Чарнігаўскай шашы невядомым аўтамабілем быў збіты раварыст. Машына з месца здарэння з'ехала, "акрываўлены" хлопец ляжаў на абочыне, побач былі ровар і асабістыя рэчы.

За гадзіну з 600 аўтамабіляў, якія праехалі па трасе, спыніліся 30. Атрымліваецца, што толькі 5% кіроўцаў дапамаглі "збітаму раварысту", большасць праехалі міма. 10 чалавек паведамілі пра здарэнне экіпажу ДАІ, які дзяжурыў на трасе, яшчэ 4 кіроўцы патэлефанавалі ў хуткую дапамогу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі