ДАІ паўгадзіны ганялася па вуліцах Віцебска за п'яным бяспраўнікам (відэа)

ДАІ паўгадзіны ганялася па вуліцах Віцебска за п'яным бяспраўнікам (відэа)

Паўгадзіны давялося ганяцца інспектарам ДАІ ў Віцебску за парушальнікам правілаў дарожнага руху. Здарэнне адбылося 28 верасня, пішуць "Народныя навіны Віцебска". Кіроўца Renault Safrane на вялікай хуткасці ехаў па вуліцы Максіма Горкага і не спыніўся на патрабаванне інспектараў.

Даішнікі пачалі пераслед, але кіроўца на хуткасці больш за 90 км за гадзіну праехаў па вуліцах Віцебска і выехаў за горад. За горадам хуткасць была яшчэ большая: рэгістратар паказваў да 157 км за гадзіну. Спыніць парушальніка інспектары змаглі толькі ў Шумілінскім раёне.

Кіроўцам аказаўся 28-гадовы віцяблянін, раней пазбаўлены правоў за кіраванне машынай у нецвярозым стане. Дарэчы, і гэтым разам ён быў п'яны, як і яго пасажыркі.

На парушальніка пачалі крымінальную справу за кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане. Паколькі гэтае парушэнне ён здзейсніў паўторна на працягу года, яго аўтамабіль канфіскавалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі