ДАІ правярала парушальнікаў на дарозе, а злавіла паляўнічага-нелегала
У Шаркаўшчынскім раёне ДАІ затрымала легкавік, у якім перавозілі 52 тушкі карпа і тушку бабра. За рулём Сеата Таледа быў 35-гадовы жыхар вёскі Асінагарадок. Здабытую рыбу знайшлі ў салоне на заднім сядзенні, а таксама на заднім дыванку, а тушку бабра — у багажніку. Агульная маса рыбы склала каля 30 кг., паведамляе Віцебская абласная ДАІ на сваёй старонцы Вконтакте.
Мужчына не з’яўляўся паляўнічым. Ён сказаў, што бабра дастаў з пасткі, размешчанай на беразе вадаёма каля рыбгасу, а рыбу ён лавіў сачком з каналаў сажалкі. Усё здабытае мужчына планаваў скарыстаць для асабістых патрэбаў.
На месца здарэння выклікалі прадстаўнікоў прыродаахоўнай інспекцыі. Праводзіцца праверка легальнасці груза.