Дапамагала Лукашэнку з 2011-га: хто такая бабуля падлетка-інтэрв'юера Лукашэнкі

Дапамагала Лукашэнку з 2011-га: хто такая бабуля падлетка-інтэрв'юера Лукашэнкі

Заснавальніца рыжскай Academy Kids TV апынулася бабуляй таго самага гадаванца "акадэміі", які падчас "Славянскага базару" ўзяў інтэрв'ю ў Лукашэнкі. На скрыншоце Надзея Бухарава і Ілля Кароза разам — падчас таго самага інтэрв'ю.

Пераехаць у Беларусь сям'я планавала з красавіка. А першае інтэрв'ю ў Лукашэнкі вучні Academy Kids TV узялі яшчэ ў 2011 годзе. Таксама падчас "Славянскага базару". Вось вам і "выпадковая сустрэча" ў Віцебску, і вымушаныя ўцёкі з Латвіі ў Беларусь.

У 2011-м, дарэчы, Лукашэнка таксама быў у цяжкім становішчы. Рэпрэсіі пасля выбараў, палітвязні, санкцыі. Як зручна, што Academy Kids TV выпадкова з'яўляецца побач з ім менавіта ў такія моманты!

Яшчэ ў пачатку жніўня сям'я — цягам пары дзён — атрымала беларускае грамадзянства. Цяпер Бухарава плануе адкрыць свае дзіцячыя тэлеакадэміі ў кожным беларускім абласным цэнтры.

Латышскім спецслужбам "выпадковае" інтэрв'ю Лукашэнкі латышскім падлеткам на "Славянскім базары" не спадабалася. У Службе дзяржаўнай бяспекі Латвіі мяркуюць, што ў цяперашняй геапалітычнай сітуацыі выказванне любой падтрымкі Расіі і яе саюзніку — Беларусі — супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі. Цікавасць да лідараў гэтых краін дазваляе ім распаўсюджваць прапаганду, якая апраўдвае ці ўслаўляе знешнюю палітыку Расіі і Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі