Дарашкевіч: ЦЭХ будзе займаць другі паверх над барам "Хуліган" (фота)

Праект ЦЭХ пераехаў на новы адрас: памяшканне знаходзіцца ў цэнтры сталіцы каля метро і культавага для мінчукоў бара “Хуліган”.
 
Дырэктар творчай прасторы Юлія Дарашкевіч распавяла Еўрарадыё пра пераезд.

Дарашкевіч: “Мы пераехалі на Кастрычніцкую, 16. Гэта будынак старога завода, недалёка ад метро. Гэта той будынак, дзе месціцца “Хуліган” — мы будзем займаць другі паверх. Гэта зала прыдатная для лекцыяў, выставаў. А таксама ў нас ёсць яшчэ адно памяшканне — вялізны ангар. Там вулічная тэмпература, і мы плануем яго задзейнічаць бліжэй да лета. Але для фотаздымкаў ён прыдатны ўжо зараз”.

Па яе словах, да праекта далучыўся арт−дырэктар Андрэй Лянкевіч. Вядомы беларускі фатограф будзе займацца выстаўнай прасторай і адбіраць праекты для выставаў.

Дырэктар ЦЭХа кажа, што памяшканне ўжо гатовае для мерапремстваў, таму можна лічыць, што ЦЭХ адкрыты. А вось выставы будуць ладзіцца тут праз два−тры тыдні. Па словах Дарашкевіч, не змяняецца ні фармат, ні назва праекта — толькі адрас.

Нагадаем, папярэдняе памяшканне ЦЭХ арандаваў да 13 лютага. Напярэдадні Новага года Юлія Дарашкевіч атрымала паведамленне, што ўладальнік памяшкання — BelSwissBank не збіраецца працягваць тэрмін арэнды. Прычыны гэтага не тлумачыліся.

Фота з фэйсбука ЦЭХа

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі