Дарогу дадому знаходзяць не ўсе. Як правільна сабрацца ў лес за грыбамі?

Каб засцерагчы сябе, збіраючыся ў лес, трэба зусім няшмат намаганняў / Еўрарадыё

Каб засцерагчы сябе, збіраючыся ў лес, трэба зусім няшмат намаганняў / Еўрарадыё

Грыбны сезон у разгары, а гэта значыць, што некаторыя "паляўнічыя" губляюцца ў лясах. Чалаавек, які заблукаў, можа сутыкнуцца са смяротнай небяспекай. Каб гэтага пазбегнуць, варта як след падрыхтавацца да паходу ў лес.

МНС адзначае, што калі вы сабраліся нават у аднадзённы паход, то вам патрэбныя:

- компас, каб арыентавацца ў лесе;

- зараджаны тэлефон і знешні акумулятар на выпадак, калі тэлефон разрадзіцца;

- нож і запалкі або запальнічка на выпадак, калі прыйдзецца затрымацца ў лесе;

- запас вады і ежы;

- ліхтарык;

- парасон;

- свісток, каб даць ведаць пра сябе на адлегласці;

- спрэй ад насякомых;

- мінімальны запас медыкаментаў;

- адзенне з доўгім рукавом з тканіны, якая не прадзьмухваецца ветрам.

Дорогу домой находят не все. Как правильно собраться в лес за грибами?
Вось так выглядае набор, які рэкамендуе браць з сабой МНС / МНС Беларусі

Таксама варта паведаміць блізкім свой прыкладны маршрут і час вяртання. Апранацца лепш ярка. Пры перамяшчэнні трэба звяртаць увагу на незвычайныя месцы, напрыклад, паваленыя дрэвы. Так будзе прасцей арыентавацца. Пакуль вы не паглыбіліся ў гушчар, паглядзіце з дапамогай компаса, з якога боку выхад з лесу.

Вы таксама можаце паглядзець відэа ведамства, дзе сярод іншага тлумачыцца, як можна знайсці выхад з лесу, арыентуючыся па сонцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі