У Лельчыцкім раёне ўсю ноч шукалі 4 жанчын, якія заблукалі ў лесе

У Лельчыцкім раёне ўсю ноч шукалі 4 жанчын, якія заблукалі ў лесе

У Лельчыцкім раёне ўсю ноч шукалі чатырох жанчын, якія заблукалі ў лесе. Паведамленне пра іх знікненне паступіла ў раённы аддзел міліцыі 15 верасня ў 22.50 ад жыхара Турава. Мужчына паведаміў, што чатыры сяброўкі пайшлі ў журавіны ў лес каля вёскі Сымоніцкі Млынок яшчэ раніцай, але дадому не вярнуліся. Жанчынам ад 54 да 82 гадоў.

Зніклых шукалі супрацоўнікі РАУСа, МНС, ляснічыя і валанцёры. Урэшце жанчын знайшлі сёння раніцай, у 11.00 у 5 км ад вёскі Тонеж Лельчыцкага раёна. Іх стан быў здавальняючы, паведамляе прэс-служба Гомельскай абласной міліцыі.

Пазней высветлілася, што адна з жанчынаў да пераезду ў Жыткавіцкі раён жыла ў гэтых мясцінах, таму і прапанавала сяброўкам пайсці ў лес у журавіны.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі