Дар'я Домрачава заняла другое месца ў спрынце (відэа)

У пятніцу ў нямецкім Рупольдынгу на 5-м этапе Кубка свету па біятлоне прайшоў жаночы спрынт на 7,5 км. Беларуска Дар'я Домрачава магла атрымаць перамогу: яна дакладна страляла на агнявых рубяжах і хутка бегла на дыстанцыі. Як адзначае "Прессбол", Домрачава ўпершыню з сакавіка 2012 года фінішыравала ў асабістай гонцы без промахаў.

Аднак гэтага аказалася недастаткова. Домрачаву на 3,4 секунды абагнала нарвежка Фані Хорн (у яе таксама не было промахаў), якая і выйграла золата.

Трэцяй была яшчэ адна нарвежка Цірыль Экхаф, якая адстала ад пераможцы на 9,3 секунды.

Надзея Пісарава заняла 27-е месца (2 промахі, +1.46,7), Анастасія Дубарэзава — 36-е (2 промахі, +2.02,8), Надзея Скардзіна — 45-е месца (2 промахі, +2.12,9). Агулам у спрынце ўдзельнічалі 95 біятланістак.

Дар'я Домрачава скараціла адставанне ад фінкі Кайсы Мякярайнен (у спрынце яна была сёмай) у агульным заліку Кубка свету да 82-х ачкоў. Масстарт пройдзе ў нядзелю.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі