Даўгі сельгаспрадпрыемстваў банкам перавысілі 7,7 млрд рублёў

У жывёлагадоўлі таксама ёсць даўгі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У жывёлагадоўлі таксама ёсць даўгі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

За год даўгі беларускіх сельгаспрадпрыемстваў банкам выраслі яшчэ больш, паведамляе рэсурс banki24.by са спасылкай на статыстыку Нацбанка пра крэдытаванне кампаній АПК у 2021 годзе.

На 1 студзеня 2022 года юрыдычныя асобы, якія ўваходзяць у АПК, завінаваціліся банкам 7,741 млрд рублёў у эквіваленце. Для параўнання: на 1 студзеня 2021-га сума запазычанасці складала 7,375 млрд рублёў.  Самымі вялікімі даўжнікамі выявіліся вытворцы прадуктаў харчавання, на іх долю прыпадае больш за 4,6 млрд рублёў крэдытаў. Год таму гэты паказчык быў 4,307 млрд рублёў.

Істотна запазычыліся банкам таксама жывёлаводы (каля 1,3 млрд рублёў) і змяшаная сельская гаспадарка (948,3 млн рублёў).

Рэсурс таксама нагадвае, што на 1 кастрычніка 2021-га каля 20% флагманаў сельскай гаспадаркі не мелі ўласных абаротных сродкаў, а яшчэ 8,7% адчувалі дэфіцыт абаротных сродкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі