Дэпартаванага з Расіі беларуса прысудзілі за пратэсты да 1,5 года калоніі

Дзяніс Хахлоў

Дзяніс Хахлоў / @mediazona_by

Суд у Беларусі прысудзіў да 1,5 года калоніі Дзяніса Хахлова — мужчыну, які раней быў затрыманы і дэпартаваны ў РБ з Расіі.  Пра гэта піша "Медыязона" са спасылкай на крыніцу, знаёмую з сітуацыяй. Хахлова прызналі вінаватым у грубым парушэнні парадку (артыкул 342 КК).

Мужчына праз боязь пераследу пераехаў у Расію ў лютым 2023 года. Затым ён планаваў перабрацца ў Грузію, але ў чэрвені 2023 года быў затрыманы. Гэта адбылося ў Кабардзіна-Балкарыі. Да таго моманту Хахлоў знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку на запыт Беларусі.

Дзяніс — айчым Уладзіслава Лагуценкі, якога раней таксама судзілі за ўдзел у пратэстах і прысудзілі да двух гадоў хатняй хіміі. Праваабаронцы прызналі Хахлова палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі