Дэпутат расказаў, як каўбаса сапсавала адносіны Лукашэнкі і прэм’ера Украіны

Дэпутат расказаў, як каўбаса сапсавала адносіны Лукашэнкі і прэм’ера Украіны

Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Вадзім Дзенісенка расказаў на сваёй старонцы ў Facebook, як каўбаса сапсавала адносіны Аляксандра Лукашэнкі і Юліі Цімашэнка. Паводле яго слоў, здарылася гэта ў 2007-2008 гадах, калі Цімашэнка была прэм’ер-міністрам Украіны. Паколькі гаворка ідзе пра падзеі Вялікадня, а Юлія Уладзіміраўна стала прэм’ерам у снежні 2007-га, то здарэнне адбылося не раней за 2008 год.

Дзенісенка сцвярджае, што перад Вялікаднем Лукашэнка адправіў украінскаму прэм’еру кошык з каўбасой. Аднак падарунак да яе не дайшоў, яго забралі ахоўнікі, якія Цімашэнка нічога не расказалі, а каўбасу проста з’елі.

Праз некалькі тыдняў адбылася размова Лукашэнкі і прэм’ера Украіны. Кіраўнік Беларусі пацікавіўся: “Юлія Уладзіміраўна, ці спадабалася мая каўбаска?”. Вадзім Дзенісенка піша, што Цімашэнка пытання не зразумела, а Лукашэнка зразумеў, што падарунка яго яна не бачыла. “Пасля гэтага стасункі Лукашэнка — Цімашэнка відавочна пагоршыліся”, — сцвярджае ўкраінскі дэпутат.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі