Дэпутат, якога шукаюць ва Украіне, зляцеў на самалёце беларускага алігарха?

Дэпутат, якога шукаюць ва Украіне, зляцеў на самалёце беларускага алігарха?

Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Тарас Козак, якога на радзіме абвесцілі ў вышук, зляцеў на самалёце, якім карыстаецца беларускі алігарх Мікалай Варабей. Напрыканцы лютага ён накіраваўся ў Мінск, а потым — у Маскву. Пра гэта паведамляюць "Схемы".

Пра тое, што Козак нібыта знаходзіцца ў Беларусі "на лячэнні", заявіў ягоны аднапартыец (фракцыя "Апазіцыйная платформа — За жыццё") Віктар Медзвядчук. Ён, дарэчы, таксама падазраецца ў "дзяржаўнай здрадзе".

Еўрарадыё раней распавядала аб шчыльных сувязях згаданых украінскіх дзеячоў з беларускім алігархам Мікалаем Вараб'ём.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі