Для беларускіх касманаўтак арганізавалі трэніроўкі ў бязважкасці

Трэніроўка беларускіх касманаўтак

Трэніроўка беларускіх касманаўтак / @roscosmos_gk

Прадстаўніцы Беларусі, уключаныя ў асноўны і дублюючы экіпажы чарговай экспедыцыі на МКС, патрэніраваліся знаходзіцца ў бязважкасці. У Марыны Васілеўскай і Анастасіі Ленкавай былі два цыклы трэніровак, расказалі ў Раскосмасе. Заняткі праходзілі на самалёце-лабараторыі Іл-76МДК.

"Першы палёт быў азнаямленчы — арганізму патрэбны час, каб адаптавацца да бязважкасці, якая доўжыцца крыху больш за 20 секунд, і да перагрузак у дзве адзінкі", — адзначылі ў "Раскосмасе". У стане бязважкасці трэба было рухацца ўздоўж самалёта і ад борта да борта, перадаваць грузы, адпрацаваць навыкі арыентацыі цела ў прасторы. На наступнай трэніроўцы заданні ўскладніліся. Дадаткова трэба было апранаць скафандр, рухацца ў ім і перамяшчаць грузы.

Паводле інструктараў, прадстаўніцы Беларусі даволі хутка адаптаваліся і прадэманстравалі добрую арыентацыю ў безапорнай прасторы.

Першапачаткова планавалася, што беларуская касманаўтка паляціць у космас восенню 2023 года. Але пазней праз няспраўную сістэму астуджэння на арбітальнай станцыі палёт адклалі на паўгода.

Тренировки космонавтов
Заняткі праходзілі на самалёце-лабараторыі Іл-76МДК / тут і далей фота @roscosmos_gk
Першыя касманаўткі Беларусі
Трэніроўкі касманаўтак з Беларусі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі