Для Мінабароны Расіі закупілі паўмільёна непрыдатных у ежу пайкоў

Для Мінабароны Расіі закупілі паўмільёна непрыдатных у ежу пайкоў

Акцыянернае таварыства "Ваенгандаль" закупіла для Мінабароны Расіі паўмільёна непрыдатных у ежу пайкоў на 321 млн расійскіх рублёў. Усе яны вырабленыя на Барышскім мясакамбінаце. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на Галоўную вайсковую пракуратуру Расіі. 

Першы намеснік галоўнага ваеннага пракурора генерал-лейтэнант Андрэй Нікулішчын заявіў, што ў кансервах былі выяўленыя такія недапушчальныя кампаненты, як гелеўтваральнік, цэлюлоза, камедзь ражковага дрэва ды інш. У кансервах "шпік салёны" замест натуральнага свінога сала быў штучна створаны эмульсійны тлушчавы прадукт (сумесь тлушчаў рознага паходжання), выраблены на спецыяльным абсталяванні.

Пракурор прапанаваў Мінабароны правесці работу па кампенсацыі шкоды ад паставак няякаснай прадукцыі і разгледзець пытанне аб адказнасці службовых асоб, "якія дапусцілі парушэнне заканадаўства".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі