Домрачава прамахнулася 4 разы, Дубарэзава — 7, Калінчык — 8 разоў (відэа)

Яе перанеслі з серады з-за значнага пагаршэння надвор'я на месцы спаборніцтваў.



Беларуска Дар'я Домрачава выдатна прайшла першую палову дыстанцыі ды без промахаў адстралялася на першых двух агнявых рубяжах. Аднак яе лідарства перакрэслілі наступныя два агнявыя рубяжы: па 2 промахі на кожным. У выніку, Домрачава заняла 6-е месца. Яшчэ горш адстраляліся Настасся Дубарэзава — 7 промахаў (у яе 67-е месца), Людміла Калінчык — 8 (74-е месца), Дар'я Юркевіч — 6 промахаў (76-е месца). У Надзеі Скардзіны былі толькі 2 промахі і яна заняла 7-е месца.



Выйграла гонку Габрыела Саўкалава з Чэхіі. Домрачава саступіла ёй амаль 45 секундаў. На другім месцы — Настасся Кузьміна са Славакіі, на трэцім — францужанка Мары Лор Брунэ.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі