Допінгавую справу беларускіх весляроў разгледзяць 7 лістапада ў Лазане

Допінгавую справу беларускіх весляроў разгледзяць 7 лістапада ў Лазане

Судовае пасяджэнне ў справе па абвінавачанні ў спажыванні забароненых прэпаратаў і нядопуску мужчынскай зборнай Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ да Алімпійскіх гульняў у Рыа адбудзецца ў Лазане 7 лістапада. Гэтую інфармацыю карэспандэнту БЕЛТА пацвердзіў галоўны трэнер нацыянальнай каманды Уладзімір Шантаровіч.

Падчас падрыхтоўкі да Алімпіяды ў Рыа зборная Беларусі вясной бягучага года праходзіла падрыхтоўку ў Францыі. Паліцыя абшукала каманду, а Міжнародная федэрацыя каноэ (ICF) заявіла, што беларусаў падазраюць у выкарыстанні допінгу. З-за гэтага мужчынская зборная не змагла прыняць удзел у сёлетніх Гульнях у Бразіліі.

 Беларускі бок не пагадзіўся з такім рашэннем і звярнуўся ў Міжнародны арбітражны спартовы суд у Лазане. Істцом да ICF выступае Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі.

"За час, як пачала развівацца гэтая гісторыя, ніякіх новых фактаў не з'явілася, французская паліцыя, антыдопінгавае агенцтва ў Парыжы, Сусветная антыдопінгавая арганізацыя (WADA) ніякіх абвінавачванняў у адрас каманды не вылучылі і прэтэнзій не маюць. Не магу нават выказаць здагадку, на чым будуць будаваць сваё абвінавачанне Міжнародная федэрацыя каноэ і адвакаты арганізацыі. Канкрэтыкі ніякай, агульныя словы", — распавёў трэнер.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі