У Беларусі на 4 студзеня прагназуюць дождж і мокры снег

У Беларусі на 4 студзеня прагназуюць дождж і мокры снег

У суботу, 4 студзеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні парывісты. 

Уначы чакаецца ад 4 градусаў марозу да 1 цяпла, удзень прагназуюць 0..+5. 

У нядзелю, 5 студзеня, захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень месцамі (пераважна па ўсходзе) пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег, чакаецца слабая завея. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты. 

Тэмпература паветра на працягу сутак будзе ў дыяпазоне ад -4 да +2.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі