ДТЗ у Ваўкавыскім раёне: ад сутыкнення аўтамабіль разарвала на часткі (фота)

ДТЗ у Ваўкавыскім раёне: ад сутыкнення аўтамабіль разарвала на часткі (фота)

У Ваўкавыскім раёне ў дарожнай аварыі аўтамабіль разарвала на часткі. Здарэнне адбылося 13 кастрычніка ў другой палове дня каля вёскі Плябанаўцы — на трасе сутыкнуліся “Альфа Рамэа” і “Аўдзі”.

Хоць удар патрапіў у заднюю частку “Аўдзі”, кіроўца і яго жонка, якія былі на пярэдніх сядзеннях, атрымалі пашкоджанні і трапілі ў лякарню.

Вінаватым у аварыі быў кіроўца “Альфа Рамэа” — ён патлумачыў ДАІ, што на нейкі момант нахіліўся да бардачка, і машыну вынесла на сустрэчную паласу, дзе і адбылося сутыкненне. Аўтамабіліст мае сямігадовы стаж кіравання, раней меў штрафы за перавышэнне хуткасці і іншыя парушэнні, але аварыяў не здзяйсняў, перадае прэс-служба Гродзенскай абласной ДАІ.

 

ДТЗ у Ваўкавыскім раёне: ад сутыкнення аўтамабіль разарвала на часткі (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі