Дуэт NAVI зняў дэбютны кліп — на песню “Абдымі мяне” (глядзець)

Дуэт Navi, які стварылі вакалістка Sonika Ксенія Жук і гітарыст Tim Erna Арцём Лук’яненка, выклаў у сеціва кліп на песню “Абдымі мяне”. Над відэа працавалі сябры музыкаў, студэнты Акадэміі мастацтваў Зміцер Ляўкоўскі і Марыя Манакова.

А ідэю і сюжэт кліпа падказалі лета і “лёгкасць” песні, на якую ён зняты.

“Мы нават не спрабавалі зрабіць нейкі суперкліп, — тлумачыць Еўрарадыё Арцём Лук’яненка. — Мы проста пажадалі перадаць настрой, каб людзі яшчэ лепш адчулі нашу песню. Ідэя была: зрабіць лёгкае летняе відэа, каб яно было душэўным і сонечным. Як, у прынцыпе, і ўся наша музыка”.

Цяпер музыкі працуюць на стварэннем дэбютнага альбома, які плануецца запісаць за лета. 9 ліпеня ў клубе “ГрафіціNavi пакажуць, як гучыць будучая пласцінка ў акустыцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі