Душ уражанняў і мяккія сцены: як выглядае рэзідэнцыя Лукашэнкі за $14 млн

Скрыншот відэа

Скрыншот відэа / youtube.com/@osbbelpol

Відаць, для Лукашэнкі ствараюць новую рэзідэнцыю. Пра гэта расказала аб'яднанне BELPOL у сваім фільме-расследаванні "Душ уражанняў".

На руках у былых сілавікоў аказаліся дакументы пра рэканструкцыю 4-павярховага будынка. Падпісаныя яны начальнікам Галоўнага ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі Яўгенам Галіным — гэта ўскоснае пацверджанне таго, што аб'ект — будучая рэзідэнцыя Лукашэнкі.

Знаходзіцца яна ў самым цэнтры Мінска, па адрасе Чырвонаармейская, 15 — побач з іншымі ўрадавымі будынкамі. Раней там знаходзіўся корпус "лечкамісіі" — аддзяленне афтальмалогіі Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра, які пераехаў у 2018 годзе.

Кошт аб'екта па дакументах — больш за 43 млн рублёў (каля 14 млн долараў).

Што паказалі ў фільме?

На першым паверсе будынка размяшчаюцца пакоі для перамоваў, памяшканне для працоўнай змены і кіроўцаў, працоўныя кабінеты, цэнтральны пост аховы з відэасцяной, зброевы пакой, два пакоі чакання, пункт пропуску са сканарам і металадэтэктарамі, а таксама віп-зона: спа-басейн, снегагенератар, пяць лежакоў, саўна і парны пакой, масажны кабінет, пакой адпачынку і сервіравальны.

Душ впечатлений и мягкие стены: как выглядит резиденция Лукашенко за $14 млн
Скрыншот відэа / youtube.com/@osbbelpol

Ёсць там і свая аквадыскатэка — два "душы ўражанняў" з музыкай. Толькі яны каштуюць больш за 93 тысячы рублёў.

На другім паверсе — "працоўная прастора". Там размяшчаюцца кабінеты "начальнікаў структурных падраздзяленняў" з асобнымі прыёмнымі, дзве залы для перамоваў, прэс-цэнтр і канферэнц-зала на 49 чалавек.

На трэцім паверсе размешчаныя абедзенны зала, "пакой для запрошаных", сервіравальны пакой, серверны, пакой групы аховы і дзяжурнага ад'ютанта з відэасцяной.

Душ впечатлений и мягкие стены: как выглядит резиденция Лукашенко за $14 млн
Скрыншот відэа / youtube.com/@osbbelpol

У "сталоўцы" можна знайсці вітраж на столі, выкананы ў стылі беларускага арнаменту. Яго кошт — больш за 72 тысячы рублёў.

Душ впечатлений и мягкие стены: как выглядит резиденция Лукашенко за $14 млн
Скрыншот відэа / youtube.com/@osbbelpol

Але гэта яшчэ не рэкорд: у зале нарад — вітраж на столі за амаль 225 тысяч рублёў.

Там жа знаходзяцца: спальня, бібліятэка, рабочы кабінет з яшчэ адным вітражом на столі за 78,3 тысячы рублёў. Асобнай увагі заслугоўваюць мяккія сцены адразу за працоўным месцам Лукашэнкі.

Душ впечатлений и мягкие стены: как выглядит резиденция Лукашенко за $14 млн
Скрыншот відэа / youtube.com/@osbbelpol

Там жа прысутнічае санвузел з душам (ужо звычайным — без музыкі).

На чацвёртым паверсе — тры кабінеты для персаналу, кабінеты начальніка асабістай аховы і працэдурны кабінет.

Душ впечатлений и мягкие стены: как выглядит резиденция Лукашенко за $14 млн
Скрыншот відэа / youtube.com/@osbbelpol

Варта адзначыць, што ў Лукашэнкі на гэты момант не менш за 17 рэзідэнцый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі