Два чалавекі пацярпелі ў аварыі з рэйсавым аўтобусам пад Барысавам
Аварыя ў Барысаўскім раёне
Зранку 26 студзеня на аўтадарозе "Барысаў — Беразіно — Бабруйск" каля вёскі Глівіна Барысаўскага раёна адбылася аўтаварыя.
Як паведамляе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама, сутыкнуліся рэйсавы аўтобус МАЗ, грузавік МАЗ і легкавы аўтамабіль "Аўдзі".
Пры аварыі два пасажыры аўтобуса атрымалі траўмы.
На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.