Два месяцы арышту — за надпіс "Жыве Беларусь" і намаляваны бел-чырвона-белы сцяг

Два месяцы арышту — за надпіс "Жыве Беларусь" і намаляваны бел-чырвона-белы сцяг

Два месяцы арышту прысудзілі 21-гадовай мінчанцы Марыі Сафонавай ў судзе Ленінскага раёна Мінска. Такое пакаранне яна атрымала за надпіс "Жыве Беларусь" і выяву БЧБ-сцяга на жылым доме на вуліцы Балтыйскай і тратуарнай дарожцы. Гэта было прызнанае "апаганьваннем збудаванняў і псаваннем маёмасці" (арт. 341 КК).

Суд прызначыў меру пакарання, якую прасіла дзяржаўная абвінаваўца Юлія Даўгала, піша праваабарончы сайт "Вясна". Гэта амаль максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі