Мінчанку судзяць за БЧБ-сцяг на асфальце, а фалас побач нікога не хвалюе

Марыя Сафонава / Еўрарадыё​
Марыя Сафонава / Еўрарадыё​

11 лістапада ў судзе Ленінскага раёна разглядаецца крымінальная справа ў дачыненні да 20-гадовай Марыі Сафонавай. Дзяўчына намалявала на асфальце і на дзвярах сутарэння дома БЧБ-сцяг і надпіс "Жыве Беларусь". За гэта яе абвінавачваюць па артыкуле 341 КК — "Апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці". Магчымыя санкцыі — грамадскія работы, штраф ці арышт.

— Мяне абвінавачваюць у тым, што я нанесла некалькі малюнкаў у раёне вуліцы Балтыйскай. Уключаючы малюнкі на сметніцы, поручні, дзвярах, асфальце, слупах. Але канкрэтна я наносіла толькі малюнак на асфальт і на дзверы.

Цяпер ідзе судовае слуханне з гэтай нагоды, апыталі сведак. Яны кажуць пра тое, чаго не бачылі на самай справе. Той, хто затрымліваў, кажа: так, гэта яна малявала. Але ён жа гэтага не бачыў! Мая віна ніяк не даказаная, — расказвае Еўрарадыё падчас перапынку Марыя Сафонава. 

Дзяўчыну абурае, што яе малюнкі і надпісы прыцягнулі ўвагу міліцыі і камунальнікаў і былі адразу ж зафарбаваныя, а намаляваны на дзвярах пад'езда фалас работнікі ЖЭСа так і не ліквідавалі: "Нейкая выбіральнасць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі