Дваццаць трох беларусаў прызналі былымі палітвязнямі

Палітвязні, ілюстрацыйнае фота

Палітвязні, ілюстрацыйнае фота / dpa

Праваабаронцы надалі статус "былы палітвязень" 23 беларусам — удзельнікам мірных сходаў.

Гэта Дзмітрый Карпаў, Усевалад Жураўлёў, Вольга Тачоная, Марына Шантыр, Мікалай Давідчык, Варвара Мядзведзева, Іна Шляжко, Мікалай Шляжко, Ганна Шэіна, Сняжана Марозава, Раман Кур’янаў, Максім Бушчык, Ганна Чаркас, Аляксандра Шыдлоўская, Мікіта Новік, Мікіта Машута, Аляксандр Васюковіч, Іван Станкевіч, Віталь Пупін, Уладзіслаў Лагойка, Віталь Палякоў, Аляксей Дмухоўскі, Сяргей Гучок.

Па розных прычынах гэтыя людзі не мелі статуса палітзняволеных падчас свайго зняволення. Таму цяпер праваабаронцы надаюць ім статус былых палітвязняў і патрабуюць іх рэабілітацыі ды кампенсацыі прычыненай шкоды.

Паведамляецца, што гэтыя людзі за ажыццяўленне свайго права на мірныя сходы былі пазбаўленыя волі: узятыя пад варту, асуджаныя да пазбаўлення або абмежавання волі, арышту і адбывалі пакаранне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі