Дыпламат з амбасады Беларусі ва Украіне звольніўся "па пагадненні бакоў"
Савет міністраў вызваліў ад пасады саветніка-пасланніка амбасады Беларусі ва Украіне Кірілы Камышава. Афіцыйная фармулёўка — "па пагадненні бакоў". Яна можа сведчыць пра жаданне самога Камышава пакінуць пасаду.
Звычайна дыпламатаў такога рангу адпраўляюць у адстаўку ці вызваляюць ад пасады "ў сувязі з пераходам да іншага працадаўцы". Тут іншы выпадак. Стала нагодай для таго вайна ці нешта іншае — пытанне адкрытае.
18-19 сакавіка 11 супрацоўнікаў амбасады Беларусі пакінулі Украіну. Пра гэта распавёў амбасадар Ігар Сокал, які быў сярод іх. На мяжы машына Сокала была адпраўлена на паўнавартасны кантроль.
"Мы заехалі 18 сакавіка ў 13:30 на пункт пропуску. Я выехаў у 20:00, а апошні наш супрацоўнік выехаў сёння ў 9:00 [19 сакавіка]", — панаракаў Сокал.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.