Дырэктара сельгаспрадпрыемства судзілі ў будынку Мазырскага райвыканкама

Паказальны суд у выканкаме / tkm.by
Паказальны суд у выканкаме / tkm.by

Дырэктара сельгаспрадпрыемства судзілі ў будынку Мазырскага райвыканкама. На суд сабралі вялікую групу іншых кіраўнікоў, каб ведалі, што іх можа чакаць.

"У зале выканкама кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, але гэта не семінар, як магло падацца на першы погляд, а выязное пасяджэнне суда, гаворыцца ў сюжэце тэлеканала "Мазыр". — Суд Мазырскага раёна скончыў разгляд крымінальнай справы ў дачынені былога дырэктара і галоўнага заатэхніка адкрытага акцыянернага таварыства "Каплічы". Разам з імі на лаве падсудных апынуліся шэсць брыгадзіраў фермаў. На працягу двух гадоў гэтае прадпрыемства, дарэчы, адно з найбуйнейшых у Калінкавіцкім раёне, было цэнтрам нелегальнага гандлю жывёлы. Паралельна вельмі старанна скажалася дзяржаўная статыстыка, утойваўся падзёж жывёлы".

Следства падлічыла, што прыпіскі склалі больш за 450 галоў. Яшчэ 121 жывёла была скрадзена.

Суд прызначыў абвінавачаным па 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і буйны штраф. Працаўнікоў сельгаспрадпрыемства ад адказнасці вызвалілі.

Выязныя паказальныя суды ў Беларусі актыўна практыкуюцца ў апошнія гады. Найчасцей яны праводзяцца ў адукацыйных установах. Цяпер жа ці не ўпершыню месцам суда абралі выканкам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі