Дзецям у Беларусі бракуе месцаў у садках: на 1000 чалавек — 879 месцаў
У Беларусі не ўсім дзецям дастаецца месца ў дзіцячым садку, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Паводле афіцыйных звестак, сёлета на 1000 дзяцей у краіне прыпадала толькі 879 месцаў у дзіцячых садках. Такім чынам, без месца застаюцца 12% дзяцей.
На пачатку гэтага навучальнага года працавалі 3799 устаноў дашкольнай адукацыі. У іх ходзяць больш за 424 тысячы дзяцей. Агульная колькасць педагогаў у садках — 57,5 тысячы чалавек.
Пры гэтым Міністэрства працы і сацыяльнай абароны абмяркоўвае скарачэнне дэкрэтнага адпачынку з трох да двух гадоў. Пры гэтым, вядома, павялічыцца колькасць дзяцей, якіх бацькі захочуць аддаць у садок.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.