Дземідзенку і Крамянецкаму на 5 год забаранілі ўезд ва Украіну (абноўлена)

Пра інцыдэнт Еўрарадыё паведаміў сам Мікола Дземідзенка. У 8.30 раніцы 22 лютага яго з паплечнікам Змітром Крамянецкім затрымалі на мяжы з Украінаю ўкраінскія памежнікі (Дземідзенка напісаў у смс назву горада Овруч) і паведамілі, што яшчэ месяц таму вынесеная пастанова аб забароне ім уезда ва Украіну на 5 год.



У гэтыя хвіліны хлопцаў трымаюць “у нейкай будцы на мяжы”, як паспеў удакладніць Мікола Дземідзенка.



Адзіная магчымая прычына такой забароны — ад пачатку падзеяў на Майдане Дземідзенка і Крамянецкі ўжо двойчы пабылі там. Пасля таго, як падзеі трагічна абвастрыліся, яны вырашылі зноў ехаць у сталіцу Украіны, каб падтрымаць герояў Майдана ў іх змаганні.

Як паведаміў Мікола Дземідзенка аб 11.30, іх вывезлі на тэрыторыю Беларусі ў Новую Рудзь і цяпер трымаюць на памежным пункце ў чаканні прыезду міліцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі