Дзве беларускія бальніцы закупілі па 50 герметычных мяшкоў для трупаў

maps.yandex.by
maps.yandex.by

Віцебская абласная клінічная бальніца і мінскі Галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр правялі ў сакавіку-красавіку закупку з адной крыніцы герметычных пластыкавых пакетаў для ўпакоўкі трупаў.

Як паведамляецца на сайце goszakupki.by, ваенны медцэнтр размясціў запрашэнне да ўдзелу ў закупцы 50 пакетаў 13 сакавіка з пастаўкай з 19 сакавіка па 19 красавіка, а абласная бальніца — 4 красавіка з пастаўкай з 6 па 10 красавіка. Ваеннаму шпіталю закупка абышлася ў 600 рублёў, а абласной бальніцы — у 1 400 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі