Дзяцей Святланы Ціханоўскай вывезлі з Беларусі
Дзеці кандыдаткі ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай выехалі за межы краіны. Пра гэта галоўная рэдактарка сайта "Хартыя'97" Наталля Радзіна распавяла ў гутарцы з расійскай журналісткай Вольгай Раманавай.
Па словах Радзінай, яна цяпер знаходзіцца ў адной з краінаў Еўрасаюза. Удакладняць краіну журналістка не стала.
"Я займалася зараз пераездам сюды дзяцей кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Яна звярнулася да мяне па дапамогу, і нашая каманда вырашыла ёй дапамагчы. Дзяцей мы вывезлі, бо ёй сапраўды пагражалі", — паведаміла Радзіна.
Яна нагадала, што Святлане Ціханоўскай прыходзілі пагрозы забраць дзяцей. Раней з такімі ж пагрозамі сутыкалася сям'я Андрэя Саннікава, які вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2010 года.
Муж Святланы відэаблогер Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца за кратамі. На яго пачалі крымінальную справу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.