Дзяржава павялічвае сваю долю ў акцыях 11 прадпрыемстваў

Дзяржава павялічвае сваю долю ў акцыях 11 прадпрыемстваў

Урад павялічыць долю дзяржавы ў статутных фондах 11 прадпрыемстваў. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна №222 ад 14 красавіка. Дакумент афіцыйна апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Доля дзяржавы павялічыцца на суму дзяржпадтрымкі. Гаворка ідзе пра такія прадпрыемствы, як Беларускі цэментны завод, "Гомельшкло", Гродзенскі шклозавод, "Краснасельскбудматэрыялы", "Крычаўцэментнашыфер", шклозавод "Нёман", "Івацэвічдрэў", Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат, "Гомельдрэў", "Рэчыцадрэў", "Мастоўдрэў".

Дадатковыя акцыі павінны паступіць ва ўласнасць дзяржавы да 1 верасня. Даручэнне на гэты конт перададзена Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва, канцэрну "Беллеспаперапрам", Банку развіцця і Дзяржкамітэту па маёмасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі