Дзяржава выдаткуе на ратаванне “МТЗ” і “Гомсельмаша” трыльёны рублёў

Кіраўнік Беларусі падпісаў шэраг указаў, накіраваных на стабілізацыю фінансава-эканамічнага становішча буйных прамысловых прадпрыемстваў краіны. Дакументы апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 1 ліпеня 2015.

Указ №280 і ўказ №282 тычацца Мінскага трактарнага завода. Дадзенымі дакументамі МТЗ прадастаўляецца растэрміноўка па пагашэнні запазычанасці па ПДВ на суму амаль 59,5 млрд рублёў. Акрамя таго, МТЗ дазволена выпусціць аблігацыі на суму 150 млн долараў пад заклад сваёй нерухомай маёмасці.

Указ № 281 тычыцца “Гомсельмаша”, якому прадастаўляецца дзяржпадтрымка ў выглядзе займаў пад аблігацыі на суму больш 425 млн долараў (самому “Гомсельмашу” пойдзе каля 300 млн долараў, а астатняе — двум сумежным гомельскім заводам).

Указ № 284 тычыцца іншых буйных прадпрыемстваў, аднак іх назвы схаваны пад грыфам “для службовага карыстання”. Пры гэтым мяркуецца, што ў выніку рэалізацыі палажэнняў гэтага дакумента ўнутраны дзяржаўны доўг Беларусі павялічыцца на 9 трлн рублёў, з якіх 7 трлн будуць пад гарантыі ўрада, паведамляе telegraf.by.

Фота: nash-dom.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі