Дзяржсакратар ЗША: беларусы хочуць свабоды, і мы будзем побач з імі

Дзяржсакратар ЗША: беларусы хочуць свабоды, і мы будзем побач з імі

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа ў інтэрв'ю Fox News заявіў, што вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі былі сфальсіфікаваныя. Ён лічыць, што Аляксандр Лукашэнка "сам сябе прывёў да прысягі".

"Мы не думаем, што гэта мае сэнс, — кажа Пампеа. — Мы ведаем, чаго хоча народ Беларусі. Яны хочуць нечага іншага. Яны хочуць свабоды".

І Злучаныя Штаты будуць побач з беларусамі, "каб паспрабаваць дапамагчы ім, падтрымаць іх", — дадаў дзяржсакратар ЗША. Ён падкрэсліў, што Вашынгтон даў зразумець Маскве, што ўмяшанне Расіі ў сітуацыю ў Беларусі недапушчальнае і толькі "ўскладніць адносіны паміж усімі краінамі рэгіёну".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі