Дзяржсакратар ЗША заклікаў Расію выконваць Мінскія пагаднення
Рэкс Цілерсан. Фота: 3mv.ru
Дзяржсакратар ЗША Рэкс Цілерсан у артыкуле для New York Times распавёў пра ўзаемаадносіны сваёй краіны з Расіяй. У нас няма ілюзій у адносінах рэжыму ў Расіі, з якім мы маем справу, — цытуе амерыканскага чыноўніка Lenta.ru. — У ЗША цяпер дрэнныя адносіны з адроджанай Расіяй, якая за апошняе дзесяцігоддзе ўварвалася ў суседнія Грузію і Украіну і падарвала суверэнітэт заходніх краін, умешваючыся ў выбары ў ЗША і іншых краінах".
Пры гэтым Цілерсан падкрэсліў, што пра аднаўленне адносінаў з Масквой не можа быць і гаворкі без урэгулявання сітуацыі ва Украіне. Гарантыі гэтага дзяржсакратар бачыць у выкананні Расіяй Менскіх пагадненняў.
Адначасова Цілерсан лічыць, што супрацоўніцтва Расіі і ЗША было ўзаемавыгадным ў Сірыі. "Цяпер, калі прэзідэнт Пуцін выказаў прыхільнасць Жэнеўскаму працэсу, які праводзіцца пад эгідай ААН і накіраваны на стварэнне новай будучыні для Сірыі, мы чакаем, што Расія пойдзе па гэтым шляху. Мы ўпэўненыя, што ўвасабленне ў жыццё вынікаў гэтых перамоваў дапаможа ўзнавіць Сірыю, свабодную ад Башара Асада", — гаворыцца ў артыкуле.