Дзяржстандарт забараніў шэсць мадэляў беларускіх джынсаў Conte
Забароненыя Дзяржстандартам джынсы / t.me/gosstandartby
Дзяржстандарт забараніў прадаваць адразу шэсць мадэляў жаночых джынсаў беларускага брэнда Conte і ўнёс іх у рэестр небяспечнай прадукцыі. Гэта джынсы з калекцыі Conte Elegant з артыкуламі 623-100D, CON-96, 623-100R, CON-43В, CON-174 и CON-172N.
Прычынай называецца тое, што яны прапускаюць значна менш паветра, чым належыць паводле тэхрэгламенту Мытнага саюза. Пры норме паветрапранікальнасці 50 дм3/м2∙с гэты паказчык у забракаваных джынсах складае ад 7 да 19 дм3/м2∙с.
Названыя мадэлі джынсаў забаронена ўвозіць у Беларусь, а ўжо ўвезеныя — забаронена прадаваць: іх неабходна прыбраць з паліц у крамах.
Усе "паветранепраніцальныя" джынсы былі пашытыя паводле замовы гродзенскай кампаніі "Контэ СПА" на Маўрыкіі. Раней Дзяржстандарт ужо неаднаразова забараняў прадукцыю гэтай кампаніі з той жа самай прычыны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.