Дзяржтэлеканалы паказалі 12 супрацоўнікаў КДБ, якія былі ў Лукашэнкі
Дзяржтэлеканалы паказалі супрацоўнікаў КДБ, якія былі ў панядзелак у Аляксандра Лукашэнкі. Яны атрымалі новыя прызначэнні, якія не былі агучаны са спасылкай на "спецыфіку працы ведамства". "Па зразумелых прычынах твары прызначэнцаў мы не паказваем", — заявілі ў эфіры тэлеканала СТБ. Іх твары схавалі з дапамогай спецэфекту.
Прызначэнцаў з КДБ 12 чалавек, гэта афіцэры і генералы. Са слоў Лукашэнкі вынікае, што некаторыя з іх маюць дачыненне да знешняй разведкі.
У Аляксандра Лукашэнкі таксама былі кіраўнік яго адміністрацыі Ігар Сергяенка (генерал КДБ), старшыня КДБ Іван Тэртэль і дзяржсакратар Саўбеза Аляксандр Вальфовіч (генерал, адзіны з прысутных, які ў дзяржбяспецы не служыў). Іх твары не хавалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.