Дзяўчынку, якую маці ўдарыла малатком па галаве, перавялі ў нейрахірургію
Дзяўчынку, якую маці ўдарыла малатком па галаве, перавялі ў з аддзялення рэанімацыі ў нейрахірургію. 8-гадовая пацыентка ідзе на папраўку. Пагрозы для яе жыцця няма, паведамляе тэлеканал АНТ.
Здарэнне адбылося 21 ліпеня ў доме па Налібоцкай вуліцы ў Мінску. 38-гадовая маці некалькі разоў ударыла дачку малатком. Яе спыніў бацька дзіцяці, які прыбег з суседняга пакою. У дачыненні жанчыны распачалі крымінальную справу па артыкуле "прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў заведама малалетняму". Яе затрымалі, цяпер маці знаходзіцца ў РНПЦ псіхічнага здароўя, вызначаецца яе псіхічны і фізічны стан. Праводзяцца следчыя дзеянні.
У дзяўчынкі быў дыягнаставаны ўціснуты пералом костак чэрапа з пашкоджаннем цвёрдай мазгавой абалонкі. Была зроблена аперацыя — касцёва-пластычная трэпанацыя і пластыка ўціснутага пералому.