Эканаміст Кірыл Руды сышоў з дзяржслужбы ў камерцыйны праект
Вядомы эканаміст Кірыл Руды сышоў з дзяржаўнай службы ў камерцыйны праект. Цяпер ён незалежны дырэктар Finstore.by — праекта Банка БелВЭБ, піша TUT.by.
Кірыл Руды нарадзіўся ў 1978 годзе. Закончыў БДЭУ, у 33 гады абараніў доктарскую дысертацыю. Ён вядомы як прыхільнік ліберальных рэформаў у эканоміцы. З 2013 па 2016 год быў памочнікам прэзідэнта па эканамічных пытаннях. Яго "Фінансавая дыета" ў 2016-м стала самай абмяркоўванай кнігай года.
У тым жа 2016-м Руды быў прызначаны амбасадарам у Кітай, дзе працаваў да апошняга часу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.